Кааліцыя дэмакратычных цэнтрыстаў
Выгляд
Кааліцыя дэмакратычных цэнтрыстаў — нефармальны незарэгістрыраваны перадвыбарчы саюз апазіцыйных палітычных партый, рухаў і аб'яднанняў Беларусі. Створана 20 жніўня ў Мінску, падчас парламенцкіх выбараў 2004.
Падпісанае пагадненне прадугледжвала цесную каардынацыю падчас выбараў і стварэнне адзінага спіса пасля рэгістрацыі кандыдатаў.
Удзельнікі кааліцыі
[правіць | правіць зыходнік]- грамадзянская кааліцыя «Рэспубліка»
- «Маладая Беларусь»
- Еўрапейская кааліцыя «Свабодная Беларусь»
- Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя (Народная Грамада)
- Беларуская партыя жанчын «Надзея»
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Казакевіч, А. Апазыцыя ў палітычнй кампаніі 2004 г / Андрэй Казакевіч Найноўшая гісторыя беларускага парлямэнтарызму. — Менск: Аналітычны гурток, 2005. — С. 216—217.